Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

31.03.2023

Беларусская скарбонка. Падарожжа “Наперад у Мінулае”

Стала добрай традыцыяй праводзіць на канікулах Дзень сваёй Радзімы. Вось і зноў дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа “Наперад у Мінулае”. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і незвычайна. Падарожжа прывяло выхаванцаў у звычайную сялянскую хату. Ветлівыя гаспадыні расказалі дзеткам як жылі нашы продкі, паказалі рэчы, якімі карысталася гаспадыня: калаўрот, прас, дошка для мыцця бялізны, калыска для маленькага дзіцяці. Выхаванцы разам паспявалі калыханку для немаўляці, паспрабавалі мыць бялізну і прасаваць яе.

Удзел дзяцей у такіх мерапрыемствах дае магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў свайго народа, самім адчуць асаблівасці быту і жыцця нашых продкаў. Усё гэта выхоўвае любоў і павагу да свайго народа і сваёй краіны.