___________________________________
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплыў белы месяц, А за месяцам луна, Хлопчык дзеўчыны слуга. - Ты, слуга, падай карэту, А я сяду і паеду. Ты, слуга, падай лімон, А я свісну, а ты - вон!
|
___________________________________
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплывае белы месяц, А за месяцам луна, Выйшла дзевіца-слуга. - Ты, слуга, падай карэту, А я сяду і паеду, Ты, слуга, падай мятлу, А я хату падмяту.
|
___________________________________
Раз, два - кружава, Тры, чатыры - пачапілі, Пяць, шэсць - кашу есць, Сем, восем - сена косім, Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. Грош згубілі, два знайшлі У карчму усе пайшлі: Чай п'юць, кружкі б'юць, На стол грошыкі кладуць.
|
___________________________________
Цынцы-брынцы, два кальца Выстругалі малайца, На святой нядзельцы Здзелалі кацельцы, Кадельцы упалі, На кузню сказалі. Кузня божыцца: - Не я, Балалаечка мая. Балалаечка-гудок, Разваліўся мой дамок.
|
___________________________________
Аты-баты, шлі салдаты, Аты-баты, на базар, Аты-баты, што купілі? Аты-баты, самавар. Аты-баты, колькі стоіць? Аты-баты,тры рубля. Аты-баты, хто выходзіць? Аты-баты, гэта я.
|
___________________________________
Рэльсы гнуцца, рэльсы гнуцца, Пад мастом паны дзяруцца, Адзін маленькі панок Удзіраець без парток. А назаўтра рыбакі Прывязлі яму парткі. Ен спасіба не сказаў, Толькі дулю паказаў.
|