Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

17.11.2021

"Восеньскія пасядзелкі" у старэйшай групе №9

На заканадаўчым узроўні замацавана права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі і авалоданне беларускай мовай. Дашкольны ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным перыядам для яе пазнання. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзяцей закладваецца цікавасць, прага да ведаў. Пераважная колькасць бацькоў, дзеці якіх наведваюць наш яслі-сад, у сваім паўсядзенным побыце рэдка размаўляюць на роднай мове, чытаюць творы беларускай дзіцячай літаратуры. Таму выхавальнікі дашкольнай адукацыі ўсімі даступнымі спосабамі імкнуцца навярстаць гэтыя ўпушчэнні. Паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі спрыяюць: арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове ў сярэдняй і старэйшай группах. А выхаванцы малодшага ўзросту знаёмяцца з беларускай мовай, беларускімі гульнямі праз гутаркі, пры авалоданні культурна-гігіенічнымі навыкамі, гуляючы на прагулцы, на занятках мастацкай літаратуры.

У працэссе вырашэння гадавой задачы ва установе адбыўся калектыўны прагляд занятку ў старэйшай групе №9 “Восеньскія пасядзелкі”. Выхаванцы адправіліся на “пасядзелкі” да гаспадыні Ганны, туды і завітала Восень. Дзеці паказвалі свае веды аб садавіне і гародніне, гулялі ў народныя гульні, адказвалі на пытанні Восені і гаспадыні, складалі апавяданні.

У канцы выхаванцы ўпрыгожылі парасон Восені яркімі сонейкамі і прыемнымі пажаданнямі сваім сябрам.

Такія святы-заняткі ўзбагачаюць і далучаюць выхаванцаў да культурнай спадчыны свайго народа, выхоўваюць любоў і павагу да роднай мовы.