Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

09.11.2021

Фотавыстава "Мой любімы край"

На карце вялікага свету
Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!

У кожнага з нас ёсць свой родны куточак, свой родны край – свая маленькая Радзіма. Гэта тая вёска, той горад, тая вуліца, тая хата, дзе мы нарадзіліся, дзе зрабілі свае першыя крокі, сказалі сваё першае слова. Дашкольная ўстанова ставіць парад сабой задачу з ранняга дзяцінства прывіваць дзецям пачуццё патрыятызму, чалавечай годнасці і любові да свайго краю, сваёй Айчыны. Маральна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення – складаны педагагічны працэс. Педагогі сістэматычна праводзяць з дзецьмі гутаркі, гульні, заняткі, малююць карціны роднага краю. Акрамя гэтага праводзіцца работа з бацькамі выхаванцаў. А бацькі, у сваю чаргу, праз сямейнае выхаванне таксама садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню дзяцей: наведваюць розныя выставы, музеі, архітэктурныя і гістарычныя помнікі культуры, цікавыя вугалкі прыроды.

Адным з вынікаў такой работы праведзена ў групах выстава “Мой любімы край”. Фотаздымкі размешчаныя ў газетах, калажах, альбомах перадаюць прыгажосць нашага роднага краю, непаўторнасць прыроды і асаблівыя рысы вескі і горада. Пачынаючы работу з дзяцінства мы зможам выхаваць сапраўдных грамадзян сваёй краіны.