Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

20.11.2019

Выстава сумеснай творчасці "Краіна цудоўных рамёстваў"

Народнае дэкаратыўна – прыкладное мастацтва -  частка  нацыянальнай культуры. У ім праяўляюцца  ўсе лепшыя рысы  народа: гуманізм, аптымізм, мудрасць, смеласць, імкненне да  прыгажосці. Пазнаючы  прыгажосць народнай  творчасці, дзіця  адчувае  станоўчыя  эмоцыі,  на аснове якіх узнікаюць  больш глыбокія пачуцці: радасць, захапленне.

Менавіта з гэтай  мэтай  у нашым дзіцячым садзе  была арганізавана   выстава сумеснай творчасці «Краіна цудоўных  рамёстваў».

Бацькі сярэдніх і старэйшых груп  прынялі  актыўны  ўдзел  у   мерапрыемстве. Мы ўпэўнены, што сёння амаль у  кожнай хаце ёсць  творы дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва, якія  перадаюцца  нам маладым ад старэйшага пакалення.

Менавіта праз  дэкаратыўна–прыкладное мастацтва  дзеці вучацца  разумець  прыгажосць, пазнаюць  традыцыі і абрады. А тым самым  замацоўваюць сваё  духоўнае здароўе.

Выхаванцы ўсіх  узроставых  груп сумесна з выхавацелямі наведалі выставу і  кожны  адчуў  гордасць  за тое, што ён жыве ў такой цудоўнай  з  багатай  гісторыяй краіне як Беларусь.

                   Група №11

                   Група №8

                   Група №10

                    Група №13

                       Група №14

Група №3

                   

                                    Групы №12, №4