Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

24.02.25

21 лютага — Дзень Роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

У нашай установе адукацыі таксама прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя дню роднай беларускай мовы. 

"Квітней наша родная мова! - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў Міжнародны дзень роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: “добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”. З дзецьмі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні "Размаўляем па-беларуску", “Ветлівыя словы”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі на працягу дня. У гэты дзень не засталіся ў баку і бацькі. Была праведзена акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", дзе бацькі маглі напісаць любімыя слова на беларускай мове.

Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню патрыятычных пачуццяў, пашырэнню ведаў аб мове.