Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Умовы прыёму УА

Для пастаноўкі дзіцяці на ўлік як мае патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі бацькам (законным прадстаўнікам) неабходна зарэгістравацца ў часопісе рэгістрацыі заяў зацікаўленых асоб па адміністрацыйных працэдурах у аддзеле па адукацыі Драгічынскага райвыканкама. Рэгістрацыя дзяцей ажыццяўляецца цэлы год. Для гэтага неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • пашпарт бацькоў альбо законных прадстаўнікоў;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Фарміраванне груп (складанне спісаў) для дзяцей ранняга ўзросту праходзіць у чэрвені месяцы.
Прыём дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў і на падставе:

  • заява законнага прадстаўніка выхаванца;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
  • пасведчанні шматдзетнай сям'і і яго ксеракопіі;
  • накіравання ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі.
  • заключэнне ЦКРАіР (для спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення)
  • заключэнне ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі для атрымання дашкольнай або спецыяльнай адукацыі дома

Прыём дзяцей ва ўстанову афармляецца загадам кіраўніка (загадчыка).