Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў!
З 15.07.2022 павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў усіх тыпаў і відаў устаноў адукацыі (у тым ліку і ўстановы дашкольнай адукацыі).
Падстава: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2022 года №458
Грашовая норма выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ва ўстановах дашкольнай адукацыі з працягласцю знаходжання 10.5 гадзін з 15.07.2022 складае:
1-3 гады ------------------ 3,26 бел. рубель
3-7 гадоў ------------------- 4,24 бел. рубель
У адпаведнасці з п. 2.4. Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 №317 і загадам аддзела па адукацыі Драгічынскага райвыканкама ад 01.06.2022 №278 пры правядзенні летніх аздараўленчых мерапрыемстваў грашовыя нормы павялічаны на 10%.
Аплата харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца бацькамі (законнымі іх прадстаўнікамі) штомесяц не пазней 25-га чысла бягучага месяца. Падстава п. 3 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 №307
ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ! Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў дашкольнай установы аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці падстава п.7 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 №307.
1. На 50% зніжаецца плата за харчаванне для сем'яў, якія маюць 3 і больш дзяцей да 18 гадоў.
2. На 50% зніжаецца плата за харчаванне для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
3. На 30% зніжаецца плата для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
4.Пры правядзенні летніх аздараўленчых мерапрыемстваў (да 90 дзён) ва ўстановах дашкольнай адукацыі грашовыя нормы расходаў на харчаванне павялічваецца на 10%.