Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.
Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае. Таму мы, выхавацелі, а таксама, вы бацькі, павінны дапамагчы дзецям развіць цікавасць і любоў да беларускай мастацкай літаратуры.
Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: казкі, вершы, апавяданні, творы фальклору: песенкі, пацешкі, забаўлянкі. Найбольш істотным крытэрыем адбору дзіцячых кніг з’яўляецца мастацкасць і цікавасць іх як для дзетак, так і для дарослых; улік узроставых асаблівасцей дзяцей. Падбіраючы кнігі, абавязкова трэба ўлічваць, што літаратурны твор павінен выконваць пазнавальныя, маральныя і эстэтычныя функцыі, быць сродкам разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання.
Чытаць ці распавядаць літаратурны твор трэба павольна, не спяшаючыся, выразна, эмацыянальна, неабходна ўмела выкарыстоўваць магчымасці свайго голасу, каб дзеці таксама мелі магчымасць найбольш старанна асэнсаваць яго змест, адчуць прыгажосць мовы, якою ён напісаны. Калі ў тэксце сустракаюцца непанятныя для дзяцей словы, іх трэба, абавязкова, растлумачыць. Пасля чытання або расказвання, правядзіце з дзецьмі размову, задайце пытанні: “Як называецца літаратурны твор?”, “Хто яго напісаў?”, “Якія героі спадабаліся і чаму?” і г.д.
Пры чытанні, завучванні нейкай пацешкі, забаўлянкі, верша (асабліва ў малодшым узросце) прагаворванне слоў суправаджаць гульнёвымі дзеяннямі: напрыклад, “Ішла каза”, “Люлі-люлі-люлечкі”, “Сарока-варона” і г.д.
Таксама, значную ролю мае знаёмства дзяцей з паэзіяй. Паэтычныя творы спрыяюць развіццю ў іх пачуцця гармоніі, прыгажосці, выхаванню мастацкага густу, здольнасці эмацыянальна адгукацца на вобразную гаворку. Пажаданна, каб дзіця не толькі пачула верш, але і адчула яго сваім сэрдцам.
Асабліва, дзецям усіх узростаў, падабаюцца казкі. Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэты ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі вашага дому, а вы і ваш час належаць толькі вашым дзецям. Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.Далучэнне дзяцей да мастацкай літаратуры і фальклору развівае ў іх уменне слухаць і разумець твор, эмацыянальна адгукацца на адлюстраваныя аўтарам падзеі, суперажываць героям, спачуваць ім.
Паважаныя бацькі, размаўляйце, чытайце казкі, вершы, апавяданні сваім дзецям на беларускай мове, як мага часцей, такім чынам, вы будзеце вучыць іх успрымаць сваю мову, як родную, разумець яе, адчуваць яе прыгажосць, мілагучнасць – а гэта адзін са шляхоў выхавання патрыёта сваёй Радзімы.
Памятайце, што чым раней дзеці будуць чуць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ёй у далейшым жыцці.
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І ТВОРЫ ФАЛЬКЛОРУ
Прапанаваныя для чытання дзецям старэйшага ўзросту (5-6 год):
Беларускія народныя песенкі і пацешкі: «Сонейка-сонца, выгляні ў аконца», «Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».
Беларускія народныяказкі: «Пра быка і яго сяброў»,«Жаронцы», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як кот звяроў напалохаў», «Селянін, мядзведзь ілісіца», «Верабей і мыш», «Кот Максім», «Гарошак».
Творы беларускіх паэтаў: Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; 350 Р. Барадулін. «Загадкі на градках», «Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В. Вітка. «Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»; Н. Игнатенко. «История про Варю и Дубовенка», «Сказка про Тимку и Кузьку»; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», «Вясна» (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае»; Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка».
Творы беларускіх пісьменнікаў: Цётка. «Журавель і чапля»; З. Бядуля. «Скарб»; В. Вітка. «Страшная казка»; У. Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»; К. Каліна. «Зімовы дуб», Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень», «Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»; А. Дудараў. «Сінявочка»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І ТВОРЫ ФАЛЬКЛОРУ
Прапанаваныя для чытання дзецям сярэдняга ўзросту (4-5 год):
Беларускія народныя песенкі і пацешкі: «Іграў я на дудцы», «Ой, бычок, мой бысенька», «Кукарэку, певунок», «Вожык», «Ягорачка», «Кую, кую ножку», «Ласачка».
Беларускія народныя казкі: «Курачка-Рабка», «Былінка і верабей», «Зайкава хатка», «Каза-манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, пеўнік і лісіца», «Пшанічны каласок», «Піліпка-сынок», «Сынок-з-кулачок», «Каток — Залаты лабок», «Як курачка пеўніка ратавала».
Творы беларускіх паэтаў: Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак», «Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Несквапная», «Сукенка раскажа»; В. Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч.«Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс», «Возера лясное», «Замак», «Змей», «Алоўкі», «Елка», «Навагодняя песня»;А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»;А. Дзеружынскі. «Пралеска», «Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу», «Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Купала. «Лістапад»;Я. Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз», «Восень»,«Коцік», «Вавёрка», «Пчолка»; З. Бядуля. «Мае забавы»;М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі»,«Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка», «Зайчаняткі»;Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш май», «Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатамстаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»;Я. Колас. «На рэчцы зімой», «Дзед госць», «Зіма», «Песня абвясне», «Сонца грэе, прыпякае», «Храбры певень»; У. Дубоўка.
Творы беларускіх пісьменнікаў: І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык», «Яшава рукавічка»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; В. Вітка. «Натальчына сямейка»; А. КобецФілімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка»; І. Шуцько. «Смелая ўнучка».
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І ТВОРЫ ФАЛЬКЛОРУ
Прапанаваныя для чытання дзецям малодшага ўзросту (3-4 гады):
Беларускія народныя песенкі і пацешкі: «Іграў я на дудцы», «Ой, бычок, мой бысенька», «Кукарэку, певунок», «Вожык», «Ягорачка», «Кую, кую ножку», «Ласачка».
Беларускія народныя казкі: «Курачка-Рабка», «Былінка і верабей», «Зайкава хатка», «Каза-манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, пеўнік і лісіца».
Творы беларускіх паэтаў: Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак», «Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс», «Алоўкі», «Елка»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»; Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае», «Храбры певень»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Жабко. «Залаты праменьчык».
Творы беларускіх пісьменнікаў: У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І ТВОРЫ ФАЛЬКЛОРУ
Прапанаваныя для чытання дзецям малодшага ўзросту (2-3 гады):
Беларускія народныя песенкі і пацешкі: «Сонейка-сонца», «Мышка, мышка, дзе была», «Гого-гого, гусачок», «Верабейчык», «Белабока-сарока», «Трах-бах-тарабах», «Божая кароўка», «Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока», «Люлі-люлі, люляшу», «Ай, люлілюлі-люлечкі», «Ішла каза», «Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце», «Люляю-люляю», «А ты, коцінька-каток», «Апсік, апсік, каточак», «Кую, кую ножку», «Гушкі, гушкі, гушкі», «Сарока-варона», «Мышка, мышка, дзе была?», «Чыкічыкі, сарока», «А ты, каток шэры», «Люлі-люлі-люлечкі», «Люлі-люлі-люлі», «Кукарэку, певунок», «Не хадзі, коцік», «У куце сядзіць мядзведзь», «Ладкі-ладком», «Ладу, ладу, ладкі», «Баю-баінку, баю», «А курачка-рабушачка», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Бычок», «Іграў я на дудцы», «Сядзіць сыч на капе», «Вожык», «Ідзі, ідзі, дожджык», «Горкай, горкай, горачкай».
Беларускія народныя казкі: «Муха-пяюха», «Коцік Петрык і мышка», «Дзедава рукавічка».
Творы беларускіх паэтаў: З. Бядуля. «Гэй, мой конік»; В. Вітка. «Бабіны госці», «Коця і Каця», «Дожджык»; С. Сокалаў-Воюш. «Мышаня», «Мішка», «Авечка», «Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані»; А. Якімовіч. «Мядзведзь», «Ліска»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня», «Паўцякалі цацкі»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік», «Часнок», «Вітамін»; В. Коўтун. «Гусі», «Цвічок»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай», «Галінка і верабей»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»;
Творы беларускіх пісьменнікаў: А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос», Т. Бушко. «Сняжынка».
разгарнуць » / « згарнуць