Першасная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі дзяржаўнай установы адукацыі
"Дзіцячы сад №1 г. Драгічына"
Дэвіз прафсаюзнай арганізацыі - " у адзінстве наша сіла!"
Прыярытэтныя напрамкі работы прафсаюзнага камітэта:
- сацыяльна-эканамічная абарона;
- грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове працы;
- умацаванне і развіццё сацыяльнага партнѐрства;
- арганізацыйна-масавая і інфармацыйная дзейнасць;
- фарміраванне здаровага ладу жыцця.
Праца прафсаюза і адміністрацыі будуецца на прынцыпах:
- салідарнасць;
- творчасць;
- згуртаванасць;
- супрацоўніцтва.
Кожны член прафсаюза можа:
- звярнуцца ў прафкам пры парушэнні эканамічных і працоўных правоў.
- разлічваць на захаванне заканадаўства пры скарачэнні працоўных месцаў;
- даведацца аб законных правах і гарантыях;
- разлічваць на бяспечныя ўмовы працы.
- разлічваць на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў;
- знайсці рашэнне праблем, якія ўзнікаюць;
- падзяліцца вопытам, цяжкасцямі ў сваёй працы, унесці прапановы;
- падняць свой сацыяльны статус;
- пашырыць свой круг зносін, цікава і з карысцю правесці час.
Атрымаць:
- неабходную юрыдычную кансультацыю;
- усе віды сацыяльнай абароны, прадугледжаныя калектыўным дагаворам;
- ільготныя пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры, дамы адпачынку і санаторыі.
- матэрыяльную дапамогу з фонду прафсаюзнага камітэта.