Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

25.07.23

Свята “Запрашаем у госці. Мы беларусы – ветлівыя людзі!”

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Беларусы любяць сваю краіну, сваю зямлю, свой народ. Нездарма кажуць “Беларусы – ветлівыя людзі”. Пад такой назвай прайшла святочная праграма ў нашым дзіцячым садзе. Дзяцей да сябе ў госці запрасілі ветлівыя гаспадыні. Расказалі і паказалі як раней жылі нашы продкі, пазнаёмілі з прадметамі побыту. Дзяўчынкі і хлопчыкі паспрабавалі таўчы макуху, біць масла.

Весела і цікава прайшло свята ў беларускіх гаспадынь. Выхаванцы гулялі ў беларускія гульні, кружылі хараводы, выдзяляючы кожную вобласць Беларусі. Вочы дзяцей свяціліся пачуццём гордасці і павагі за свваю Радзіму і свой народ.