Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

21.02.22

Дзень роднай мовы

  

  Штогод 21 лютага жыхары планеты адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэтае свята было заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Мэта гэтай важнай міжнароднай даты – прыцягнуць увагу да неабходнасці захавання і развіцця шматмоўя ў сённяшнім свеце, у прыватнасці, у сістэме адукацыі.

  Гісторыя свята, на жаль, мае вельмі трагічны пачатак. Гэтая дата была абраная ў знак памяці падзей 21 лютага 1952 года, калі пакістанскія студэнты абаранялі свой родны бенгальскі дыялект, выступаючы супраць гвалтоўна навязанай мовы урду. Іх імкненне зрабіць родную мову дзяржаўнай не прывяло да поспеху. Чатыры чалавекі былі расстраляны на плошчы, дзе адбываўся мітынг. І ўсё ж пасля шэрагу выбліскаў і незадаволенасцяў бенгальскую мову прызналі афіцыйнай, а значыць, барацьба за жаданне мець зносіны на мове, знаёмай з дзяцінства, была выйграна.

  Праз шмат гадоў пасля гэтых падзей у ЮНЕСКА было прынята рашэнне абвясціць 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя. Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў і 43 адсотка з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Толькі некалькі сотняў моў маюць бачную ролю ў сістэмах адукацыі і ў дзяржаўнай сферы, і менш за сто моў выкарыстоўваюцца ў свеце лічбавых тэхналогій.

  Тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню Роднай мовы, прайшлі і ў нашай дашкольнай установе.

  Заняткі былі праведзены з мэтай выхавання павагі да культуры і традыцый свайго народа, абуджэння цікавасці да вывучэння і захавання мовы. З выхаванцамі былі арганізаваны гульні «Рэха», «Жывыя літары», «Адгадай і назаві»

  У кутках кнігі і групах арганізаваны тэматычныя выставы кніг беларускіх аўтараў.