Кожны год у першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Гэта адзін з самых яскравых культурных свят. Наш дзіцячы сад не застаўся ў баку ад святкавання такого цудоўнага дня. У кожнай групе арганізавалі Куточак кнігі. Выхавацелі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення кнігі. А музычныя кіраўнікі падрыхтавалі выхаванцам сапраўднае свята. Да дзяцей у госці завітаў Дзед Усявед. Ён расказаў, як прыйшла да нас кніга, чаму мы яе павінны берагчы, загадваў загадкі, гуляў у гульні. А ў завяршэнне свята дзецям быў прадстаўлены лялечны спяктакль "Як пакрыўдзілі кнігу". Усе выхаванцы засвоілі ўрок, што кнігу патрэбна берагчы і паважаць.


